Беларус распрацаваў мабільную праграму, з дапамогаю якой можна абменьвацца ўнікальнымі кароткімі відэа

Мабільная праграма, з дапамогаю якой можна абменьвацца ўнікальнымі кароткімі відэа, запісанымі тут і цяпер. Працуе ўсё проста. Праграму трэба інсталяваць на мабільны тэлефон, пасля чаго на мапе знайсці месцы, якія нас цікавяць. У нашым выпадку гэта, напрыклад, касмадром Ілана Маска. Дасылаем кароткі запыт асобам, якія цяпер там перабываюць (вядома, у іх таксама мусіць быць інсталяваны «Scope»).

[su_youtube url=”https://www.youtube.com/watch?v=bUcUJJVLpLk”]

Яны здымаюць відэа і адпраўляюць яго нам. У выніку з аднога боку маем заяўку на новую сацыяльную сетку, а з іншага – мабільны тэлепорт. Аўтар ідэі Яўген Ражко жыве ў Горадні, ушчыльную заняцца праектам задумаў, калі працаваў валанцёрам у групе «Еўрамайдан СОС» у Кіеве, піша “БелсатТВ

«Scope» мае некалькі прынцыповых момантаў. Кожны карыстальнік застаецца ананімным, і пасля прагляду відэа выдаляецца. Апроч забаваў, аўтары ідэі бачаць свой прадукт у будучыні як альтэрнатыву вялікім медыям. Праз «Scope» можна бачыць паўсюль, дзе толькі ёсць тэлефонная сувязь. Цяпер тэстуецца праграма для карыстальнікаў IOS і распрацоўваецца – для прыладаў на платформе Android. Спасылку для атрымання запрашэння шукайце тут альбо на getscope.co.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика