Абвешчаны конкурс стыпэндыяў Civil Society Leadership: праграма прапаноўвае поўную кампэнсацыю выдаткаў для стыпэндыятаў, якія прадэманструюць акадэмічныя й прафэсійныя дасягненьні, а таксама актыўную грамадзкую пазіцыю.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
— выдатныя акадэмічныя дасягненьні;
— лідэрскі патэнцыял;
-валоданьне мовай, на якой праводзіцца навучаньне па абранай праграмe;
— гатоўнасьць удзельнічаць у інтэнсыўным курсе па акадэмічнаму пісьму (ліпень / жнівень 2015 г.);
— гатоўнасьць рабіць унёсак у дэмакратычнае разьвіцьцё сваёй краіны пасьля сканчэньня навучаньня па праграме.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца і падаць заяўку ў электронным ці папяровым фармаце.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сьнежня 2014 г.
Падрабязнае апісаньне праграмы можна знайсьці па спасылцы.
Паводле www.adukacyja.info