Увага, патрэбны Святы Мікалай (Дзед Мароз) і казачны герой !

 Падарыць дзецям казку, можа кожны з нас!
Шаноўныя Сябры! Запрашаем далучыцца да дапамогі дзецям з прытулку у пасёлку Бярозкі.
Кожны з Вас, можа :
Прыняць удзел у КАЛЯДНЫМ РАНІШНІКУ у якасці казачнага героя.
Дапамагчы сродкамі на падарункі.
Перадаць дзецям дзіцячыя рэчы (можна ужываныя але у добрай якасці)
прытулакХопіць піцьДзеці
На працягу 7 гадоў валанцёры «Нашай Альтэрнатывы» праводзяць ранішнікі і акцыю па зборы грашовых сродкаў, рэчаў для дзяцей, якія знаходзяцца ў гомельскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (СПЦ) (http://e-spc.info/)
Для дзяцей з сем’яў дзе бацькі злоўжываюць спіртнымі напоямі .
Нашы валанцёры праводзяць Калядны ранішнік з падарункамі .
Таксама праводзім збор адзення, абутку, цацак для дзяцей ад 3 да 17 гадоў.
Калі ў вас ёсць дома дзіцячыя (падлеткавыя) рэчы ў добрым стане, і яны вам не патрэбныя, звяжыцеся з намі праз сайт або напрамую з каардынатам: 8 029 3296196(Кастусь) нашы валанцёры прыедуць да Вас і завязуць ахвяраваныя Вамі рэчы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр (прытулак )
УВАГА!!!
25 Лістапада, стартавала акцыя па зборы сродкаў на падарункі да Каляд!
Відэа і фота справаздача аб тым што Вашы ахвяраванні дайшлі да ДЗЯЦЕЙ З ПРЫТУЛКА (у тым ліку і фінансавая) будзе публікавацца на нашым сайце!
Прытулак знаходзіцца па адрасе: 247007, вёска Бярозкі, вуліца цяплічны 11,
тэл. 937-905, 937-962, 980-346. Будзе час, падарыце дзецям СОНЦА!!
author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика