ПРАГРАМА СТАЖЫРОВАК ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ

Thomson Reuters Global Journalism Internship прымае заяўкі на ўдзел у летняй праграме 2015 году. Удзельнікі праграмы будуць працаваць у адным з міжнародных бюро арганізацыі, размешчаных у такіх гарадах, як Пэкін, Ганконг, Лёндан, Мехіка, Нью-Ёрк, Сан-Паўлу, Сінгапур, Токіо, Таронта й Вашынгтон. У залежнасьці ад месца, стажыроўка будзе доўжыцца ад шасьці да дзесяці тыдняў.

Праграма ўяўляе сабой паскораны курс па асьвятленьні бізнэс-, палітычных і іншых навінаў. Кожны стажор будзе падпарадкоўвацца старэйшаму рэдактару й працаваць з дасьведчаным журналістам-кансультантам. Ад удзельнікаў праграмы чакаецца, што ў час праходжаньня стажыроўкі яны будуць рэгулярна пісаць журналісцкія матэрыялы.

Перад пачаткам практыкі стажоры пройдуць навучаньне цягам некалькіх дзён. Трэнінг будзе прысьвечаны навыкам пісьма, журналісцкай этыцы ды асновам фінансавых ведаў.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія маюць вопыт працы ў журналістыцы й веды ў галіне эканомікі, бізнэсу, права, бухгальтарскага ўліку ды інфарматыкі, вольна валодаюць ангельскай мовай; пажадана веданьне арабскай, нямецкай, кітайскай (мандарын), партугальскай ці гішпанскай мовы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2014 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле baj.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика