Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Пазытыўны рух” абвяшчае конкурс дабрачынных праектаў сярод навучэнцаў ВНУ Менску. Камісія, якая складаецца з супрацоўнікаў “Пазітыўнага руху”, прадстаўнікоў ВНУ, Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя, ацэніць прадстаўленыя праекты й абярэ пераможцу, які будзе названы 1 сьнежня 2014 г.
Аўтарскі калектыў, які распрацаваў найбольш ўдалы праект, атрымае магчымасьць зрэалізаваць яго на базе “Пазітыўнага руху” цягам наступных месяцаў і прадставіць вынікі ў Дзень памяці памерлых ад СНІДу ў траўні 2015г.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўкуна эл. адрас: movementplus@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Міні-праекты”
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 лістапада 2014 г.
Па пытаньнях запаўненьня формы заяўкі й ўдзелу ў конкурсе зьвяртайцеся да Вячаслава Самарына, каардынатару тэлефону даверу БГА “Пазітыўны рух” праз тэл.: (017) 286-16-53, (029) 648-57-29, альбо эл. адрас: movementplus@gmail.com.
Паводле ngo.by