Музей гісторыі хусткі плануюць стварыць у населеным пункце Грабаўка Гомельскага раёна.
Ініцыятарам стварэння незвычайнага музея выступіла мясцовая сярэдняя школа. Менавіта тут сіламі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў ужо сабрана калекцыя хустак і шалікаў розных колераў, памераў і тэкстуры. Прычым практычна кожны з экспанатаў мае сваю асаблівую гісторыю — адны перадаваліся ў родзе з пакалення ў пакаленне, іншыя авеяны цікавымі легендамі.
Стваральнікі будучага музея плануюць не толькі прадставіць усю прыгажосць і своеасаблівасць гэтага атрыбуту адзення, але і прасачыць яго гісторыю, асаблівае значэнне ў жыцці славянскіх народаў, піша «Белта«. У гэтай творчай рабоце будуць задзейнічаны школьнікі пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Адкрыццё падобнага музея дазволіць зрабіць больш разнастайным турыстычны патэнцыял населенага пункта, мяркуюць арганізатары.