СЭМІНАР-КАНСУЛЬТАЦЫЯ ПА РЭГІСТРАЦЫІ НЕКАМЭРЦЫЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ У ГОМЕЛІ

Цэнтар прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў запрашаюць на сэмінар-кансультацыю “Стварэньне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў”. Падчас сэмінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Адмысловая ўвага будзе нададзеная тым зьменам, якія адбыліся ў парадку стварэньня грамадзкіх аб’яднаньняў праз уступленьне ў сілу ў лютым 2014 году паправак да закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, а таксама зьмяненьням у прававым рэгуляваньні ўзгадненьня назваў некамэрцыйных арганізацыяў.

Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. Удзельнікі сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым атрымаць кансультацыі па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў ды па іншых прававых пытаньнях. Трэнэрамі на сэмінары будуць дасьведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамэрцыйнага права: Вольга Смалянка, дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі, Юры Чавусаў, юрысконсульт Асамблеі НДА, ды іншыя экспэрты.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Гомеля і Гомельскай вобласьці, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі. Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад кожнай зь ініцыятыўных групаў.

Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 16 лістапада ў Гомелі ў Грамадзкім цэнтры на вул. Палеская 52, пачатак а 12-й гадзіне. Іншагароднім удзельнікам будуць кампэнсаваныя выдаткі на праезд пры ўмове наяўнасьці квіткоў у два бакі.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 лістапада 2014 г.

Паводле belngo.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика