Семінар 9 лістапада ў Гомелі: чым займаюцца праваабаронцы і як міжнародная салідарнасць паляпшае гэты свет

«Калі ўжо нешта рабіць, дык па-вялікаму»
А.І. Б. Стругацкія

Жадаеш даведацца, хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць навошта патрэбна міжнародная салідарнасць, а таксама як і каго могуць кантраляваць грамадзяне? Гэта і многае іншае на семінары ў Гомелі 9 лістапада!
Апошні дзень падачы заявак 6 лістапада.
Пра што семінар?
Адукацыйны семінар праходзіць цягам дня і падзелены на блокі. Вы можаце абраць, у якіх з іх прымеце ўдзел (удзел ва ўсіх блоках не з’яўляецца абавязковым, але пажаданы для найлепшага засваення інфармацыі).
«Правы Чалавека «на пальцах» (абавязковы блок, але калі вы ўжо прымалі ў ім удзел, калі ласка, адзначце гэта пры запаўненні анкеты) – даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, якія з’яўляюцца асноватворнымі ў Міжнароднай Школе Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.
Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў. У блоку будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёну і нават краіны. Таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэтаў.
Грамадзянскі кантроль. Што з сябе ўяўляе праваабарончае назіранне і навошта яно, асноўныя прынцыпы, хто такія назіральнікі, расповед пра назіранне на судовых працэсах, масавых мерапрыемствах не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.
Дзе і калі?
Семінар адбудзецца ў Гомелі 9 лістапада (нядзеля) з 10.00 да 19.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамленае адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 6 лістапада ўключна.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

 

ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика