Сумеснымі намаганнямі беларускія і літоўскія памежнікі затрымалі наркамана, які пратараніў шлагбаумы на мяжы

m3RuM-U2chYСумеснымі намаганнямі беларускія і літоўскія памежнікі затрымалі наркамана, які спрабаваў прарвацца праз мяжу.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, 23 красавіка каля 19 гадзін да пункта пропуску «Прывалка» пад’ехаў мікрааўтобус «Сітраен-Джампер» з гродзенскімі нумарамі. Яго вадзіцель адмовіўся паказваць дакументы вартавому, прабіў шлагбаум і на вялікай хуткасці рвануў да выезду з пункта пропуску, пагражаючы сваімі дзеяннямі жыццю людзей, якія знаходзіліся на дарозе. Там нарад паспеў раскінуць сродак прымусовага спынення.

Нягледзячы на гэта, машына на спушчаных колах знесла яшчэ адзін шлагбаум і паехала ў бок Літвы. Папярэджаныя аб інцыдэнце літоўскія памежнікі затрымалі парушальніка і перадалі яго беларускаму боку.

Ім аказаўся жыхар Гродна 1988 года нараджэння. Ён знаходзіўся ў моцнай стадыі наркатычнага ап’янення. Цяпер мужчына змешчаны ў наркалагічны дыспансер. Разам з ім у машыне была пасажырка, яго равесніца. Дакументаў пры сабе ў яе не было.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика