Турнір крочыць далей!

   “Ці ж вы не ведаеце, што калі ўдзельнікі спаборніцтваў бягуць па стадыёне, бягуць усе, але ўзнагароду атрымлівае толькі адзін? Таму бяжыце так, каб вы яе атрымалі” (1, Кар 9,24)

     Спорт – гэта адна з найлепшых дарог для паканання ўсялякіх межаў (Ян Павел II). Божы Провід дазволіў, каб у гэтым годзе у апошнія выходныя Траўня,  стартаваў  чарговы інфармацыйна -спартовы турнір “Хопіць піць-Трэба жыць”
22 Траўня  на футбольнай пляцоўцы каля 8-й школы  адбылося лёсаванне.  Падзел удзельнікаў па групам і  абмеркаваны   рэгламент турніру.
Вось некаторыя акалічнасці :
1. Гульні групавога этапу можна гуляць ў Гомелі па дамове дзвюх каманд
2. Адказнасць за судзейства ляжыць на ўдзельніках турніру.Дапамагайце адзін аднаму! Калі вы не можаце знайсці суддзей – звяртайцеся  да каманд 35 мікрараён  і  Грыбнікі. Але ўлічвайце – гэтыя каманды будуць судзіць гульні,якія праходзяць у Беліцы або на Сельмашы.
3. Кожная з каманд павінна правесці 7 гульняў групавога этапу,потым 4 каманды,якія набралі найбольшую колькасць ачкоў у сваіх групах выходзяць далей. 1 месца група А будзе гуляць з 4 месцам групы Б, 2 месца групы А з 3 месцам групы Б і г.д.
4. Будуць яшчэ кубкі За волю да Перамогі і кубак Надзеі. Але хто будзе за іх гуляць будзе вырашана па ходу турніру. Дакладна за іх будуць гуляць тыя каманды,якія не прапускалі сваіх гульняў.
5. Фінальная частка турніру будзе праходзіць на адным поле,хутчэй за ўсе гэта будзе поле ў Чонках.
6.Першыя гульні турніру адбудуцца 28 і 29 траўня.
7.  Каб атрымаць індывідуальныя памятныя магніцікі-кожная каманда мусіць распрацаваць свой лагатып і даслаць сюды
 Гомель 1Футбол 1Футбол 2
Вынікі Лёсавання
Група А
1. Цагельня
2. Зябраўка
3. Юнайтэд
4. Грыбнікі
5. Тытан
6. Апалон
7. Зверабой
8. Спартак
Група Б
1. Валатаўскія
2. Кірылёк
3. Атлетык
4. Западныя
5. Белыя Мядзведзі
6. Смотра
7. 35 мікрараён
8. Рамарыё
 Для умацавання каманднага духу:
Малітва за каманду
     “Божа, Ты ведаеш, што я не адзін жыву ў гэтым свеце. Іншы чалавек – гэта вялікі дар. Таму я дзякую Табе за тых людзей, якіх Ты ставіш на маёй дарозе. Дзякую за маю каманду, трэнераў, дзеячаў, тых, хто дбае пра нашае здороўе і ўсіх, хто працуе на карысць каманды. Прашу Цябе, Добры Божа, зрабі з нас супольнасць тады, калі мы трэніруемся, калі разам гуляем, калі радуемся перамозе і сумуем з-за паразы. Мы патрэбныя адзін аднаму, таму навучы нас быць разам, радавацца сваёй прысутнасці, зрабі здольнымі да сапраўднага сяброўства. Будзь з намі, Божа, будзь нашым Настаўнікам і зрабі так, каб мы гэтак жа, як Твае вучні, ажыўленыя любоўю, былі адным. Амэн”
author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика