Фінал футбольнага турніру “Хопіць піць — трэба жыць!”

30  Красавіка  ў пасёлку Чонкі, прайшлі  фінальныя гульні  інфармацыйна – спартовага турніра “Хопіць піць -Трэба жыць”. Сабраць сваю каманду для ўдзелу ў турніры мог любы ахвочы. Такія гульні ўжо 5  год запар ладзяць прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Наша альтэрнатыва”.

Асаблівасць сёлетняга сезону было -самаарганізацыя турніра .  Удзельнікі, самі складалі табліцу  сустрэч, сачылі за вынікамі,  а  колькасць каманд –  удзельнікаў дасягнула 18 каманд!

Канешне былі і недахопы звязаныя з новым фарматам але агулам вынік быў лепшы-ТУРНІР РАСЦЕ…

У фінале турніру 2016 года каманда “Сенеж”  выйграла ў каманды “Пахтакор ” заняўшы першае месца. Трэцяе месца у нялёгкай барацьбе  “вырвалі”  “Чонкаўскія рысі ”  Выйграўшы па пенальці у  каманды –  “35 Мікрараен”   Грыбнікі  ў змаганні  за кубак  – “За волю да перамогі” адолелі каманду “Смотра”    “Рамаріо”  абыграла “Апалон”  і выйграла “Кубак надзеі”  . Таксама ў асабістым заліку атрымалі узнагароды  лепшыя брамнік, абаронца і бамбардзір,  а Сяргей Садчанка з каманды”Сенеж” атрымаў ганаровую  узнагароду “Лепшы арбітр”

Дзякуй усім за удзел!

Чонкі 2Сенеж 4УзнагародыЧонкіРомаріоЧонкі 2

Турнір крочыць далей!

Акрамя футбола, папулярызацыі  здаровага ладу жыцця, гістарычнай спадчыны і агульначалавечых каштоўнасцяў   – арганізатары заахвочваюць удзельнікаў да самаарганізацыі.  Не трэба чакаць  калі  “нехта” упарадкую для іх спартовую пляцоўку ці пазбірае шкло на футбольным поле… Трэба узяць і зрабіць, як гэта рабілі нашы продкі – талакою . Успомніце мінулае свае краіны…

Сенеж

ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика