Застацца жывым – вялікі дзякуй вам усім, дарагія ветэраны!

У яго вачах мудрасць стагоддзя, боль і надзея. Дзякуючы яму мір уцалеў ад фашызму, а ен кажа проста была вайна і я выконваў прыказ

70-годдзе сканчэння 2-сусветнай вайны адзначаецца ў гэтым годзе. Ветэранаў і ўдзельнікаў гэтай вайны застаецца ўсе менш і менш. І толькі яны нам могуць распавесці праўду.

Прайшло 70 гадоў, але працягваецца асуджацца фашызм і асуджаць тых, хто падтрымліваў яго. Напрыклад, 21 красавіка 2015 у Люнебург пачаўся, верагодна, апошні гучны судовы працэс над нацысцкім злачынцам у Германіі. Былы член СС, супрацоўнік лагера Аўшвіц Оскар Гренінг, які абвінавачваецца ў датычнасці да забойстваў 300 тысяч вязняў канцлагера Аўшвіц, падчас суда прызнаў маральную віну перад загінулымі  вязнямі.

У другім германскім горадзе Швэрын ў самы бліжэйшы час адбудзецца другі судовы працэс над яшчэ адным памагатым нацыстаў, 94-гадовым Хуберт Зафке. Ён быў сярод тых, хто сустракаў чарговы склад з прыбылі ў Асвенцым з Галандыі зняволенымі-габрэямі, сярод якіх знаходзілася Ганна Франк, чый дзённік пра жыццё ў лагеры пасля стаў вядомым ва ўсім свеце.

І так хочацца верыць, што з-за амбіцый адной дзяржавы і аднаго народа, пашаны іх толькі да сваей нацыі не будзе больш вайны, не будзе генацыда. Не будзе пашырэння межаў дзяржавы дзякуючы захопу альбо анэксіі тэррыторый іншай дзяржавы.

Міронека Трафім Трафімавіч ваяваў з 1940 году ў 15 аўтапалку 121 дывізіі. Зараз яму 95.

Нягледзячы на пашаны ўзрост і цяжкасці сустрэчы з людзьмі, Трафім Трафімавіч з радасцю гатовы падзяліцца сваімі ўспамінамі аб вайне, і дзеліцца плянамі на далейшае жыцце: пражыць яшчэ гадкі два.

Вайна – гэта боль і гора, страты і надзея, але Трафім Трафімавіч распавядае толькі пра падзеі. Пра свае асабістыя пачуцці і перажыванні ен не кажа, спасылаючыся на тое, што не было часу думаць і перажываць. Трэба было выконваць прыказы і ехаць, ехаць… Перадаваць сакрэтныя паперы, перавозіць раненых, на лінію фронта дастаўляць боепрыпасы.

Балюча ўспамінае Трафім Трафімавіч, як раненых перавозіў, асабліва зімой. Вязе ен раненых, прыкрыўшы саломай, а яны крычаць. Просяць і моляць, каб салдацік іх застрэліў, бо моцы няма трываць гэты боль. У весцы якой-небудзь, у хатцы, грэў Трафім Трафімавіч раненых, ім рабілася лягчэй, і вез далей…

І не было часу думаць і перажываць, быў прыказ, які трэба было выконваць. Не даядаў, не дасыпаў. Бывала, калі зусім дрэнна за рулем рабілася, прыпыняў машыну, драмаў поўгадзінкі і ехаў далей.

Большасць маладых хлопцаў, з якімі служыў Трафім Трафімавіч загінулі. Побач з ім гінулі яго знаемыя і сябры, а яму шансіла. А яшчэ Трафім Трафімавічу Бог дапамагаў.

З самага дзяцінства Трафім Трафімавіча маці вадзіла ў царкву, а калі ішоў ен на фронт, павязала крыжык. Гэты крыжык і зараз Трафім Трафімавіч носіць не здымаючы, верыць і дзякуе Богу.

2-сусветная вайна скончылася, фашызм быў асуджаны.

Шкада толькі, што на Нюрнбергскім працэсе быў пакараны толькі фашызм, а генацыд Сталіным свайго народу так застаўся не пакараным. У рэчаіснасці лік асуджаных па палітычных матывах (за “контррэвалюцыйныя злачынствы”) у СССР за перыяд з 1921 г. па 1953 г., г.зн. за 33 гады, складала каля 3,8 млн. чалавек. Гэта па дадзеных, якія прадаставіў упершыню Хрушчоў, але многія дакументы да гэтага часу засталіся засакрэчанымі.

[su_youtube url=”https://www.youtube.com/watch?v=FxRT0seezsA”]

Жывым зараз хочацца нагадаць, што свята Перамогі – гэта свята для тых хто ваяваў і перамог. Для нас, для людзей, якія жывуць зараз – гэта ў першую чаргу дзень пашаны і дзень памяці тым, хто аддаў свае жыцце і здароўе за нашу і вашу свабоду ад фашызму. Не ператварайце свята ў дзень вялізнай пьянкі!!!

З днем Перамогі над фашызмам.

Натка з бай. Спецыяльна для ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика